Адукацыйны відэаролік прапаноўвае запатрабаваныя веды, садзейнічае ўдасканаленню пэўных уменняў і навыкаў, развівае прадметныя, метапрадметныя і асобасныя кампетэнцыі навучэнца. Рэдактарскі аналіз відэа грунтуецца на агульнапрынятых падыходах і ўлічвае спецыфіку кантэнту. Пры падрыхтоўцы заключэння аб магчымасці публікацыі вучэбна-метадычных распрацовак мэтазгодна кансультавацца з настаўнікамі, выкладчыкамі, вучонымі і метадыстамі.