Дыпламатычныя адносіны з іншымі суб’ектамі знешнепалітычнай
дзейнасці з’яўляліся традыцыйнай формай ажыццяўлення знешняй палітыкі
Вялікага Княства Літоўскага (далей – ВКЛ) вызначанага перыяду. На
практыцы прымяняліся розныя дыпламатычныя метады: пасольскія візіты,
перамовы (палітычныя і дыпламатычныя), падрыхтоўка і заключэнне ў
асноўным двухбаковых пагадненняў, дыпламатычная перапіска,
пасрэдніцтвы (медыяцыі), подкуп (“упамінкі”), шлюбныя саюзы, шантаж і
г.д. Асноўныя прынцыпы і мэты ажыццяўлення і кіравання
знешняй палітыкай ВКЛ у канцы XV – сярэдзіне XVI ст. знайшлі сваѐ
замацаванне ў важнейшых тагачасных заканадаўчых актах. Аднак
для забеспячэння спрыяльных дыпламатычных адносін акрамя міжнародна-
прававых норм важным было і выкананне пэўных цырыманіяльных звычаяў і
правіл.