У працы разглядаецца вылічальны алгарытм, што дазваляе эфектыўна апісваць вонкавыя межы (форму) прасторавага аб'екта. Прапанаваны вылічальны метад можа быць скарыстаны пры праектаванні працэсара, прызначанага для апрацоўкі дадзеных значнага аб'ёму, прыкладам, дадзеных мяжы, калі даўжыня вектара ўваходу вялікая. Пераход да двухвымерных ператварэнняў у гэтым выпадку дае выйгрыш у апрацоўцы, спрашчэнні аналізу выявы, дэшыфрацыі яе асноўных характарыстык і інфармацыйных прыкмет.