Выкарыстанне беларускай мовы ў ХХІ ст. лічыцца паказчыкам высокай адукаванасці і элітарнасці. Паводле даследаванняў, больш за 50% апытаных спрыяльна ставяцца да рэкламы сродкамі нацыянальнай мовы, што паказвае на запатрабаванасць беларускамоўнай рэкламы ў асяроддзі карыстальнікаў. У стварэнні рэкламы сродкамі беларускай мовы існуюць пэўныя праблемы, у тым ліку якасць моўнай падрыхтоўкі спецыялістаў па рэкламе, якія адзначаюць, што недастаткова перакласці рэкламны слоган з рускай на беларускую. Прыводзяцца прыклады ўдалага і памылковага ўжывання беларускай мовы ў рэкламе.