На прыкладзе калектыўнага, нават народнага анлайн-слоўніка спецыяльнай камп’ютарнай лексікі «Кампутарны слоўнік» паказана ўзаемадзеянне двух стандартаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы – тарашкевіцы і нармаванкі. Праілюстраваны тэндэнцыі, якія ўплываюць на фарміраванне тэрміналагічнай нормы ў сферы інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.