Раскрыты і прааналізаваны наступныя эканамічныя і сацыяльныя праблемы: тэхнічная рэканструкцыя прадпрыемстваў, якасць тавараў і рытмічнае забеспячэнне насельніцтва харчовымі і спажывецкімі таварамі, стан экалогіі, парушэнні працоўнай дысцыпліны, злоўжыванне алкагольнымі напоямі, цякучасць кадраў і іншыя. Зроблена выснова, што ў 1971-1990 гг. адміністратыўна-рэпрэсіўныя меры і спробы эканамічнага стымулявання па вырашэнню праблем у прамысловасці БССР мелі кароткачасовы эфект.