У артыкуле аналізуецца практыка паездак айчыннай праваслаўнай моладзі ў Кіева-Магілянскую акадэмію ў канцы XVII - першай палове XVIII cт. Прыведзены прозвішчы 18 асоб, якія атрымалі ў ёй адукацыю ў азначаны час. У дачыненні да 8 асоб прасочаны далейшы лёс і вызначаны іх уклад у развіццё Рускай праваслаўнай царквы. Адзначана, што большая частка, з выязджаючых на вучобу ў Кіеў назаўсёды пакідала сваю Радзіму.