У тэксце разглядаюцца асноўныя асаблівасці візітацыі рымска-каталіцкіх парафій на тэрыторыі Беларусі біскупам-суфраганам Антоніям Юзафам Жалкоўскім у 1745-1754 гг. Аналізуецца фармуляр акта візіты, аднаўляецца маршрут, па якім рухаўся картэж А.Ю. Жалкоўскага ў працэсе мерапрыемства.