Крылатыя словы складаюць даволі значную частку ўстойлівых адзінак, якія выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, маюць спецыфічныя моўныя ўласцівасці і патрабуюць свайго
спецыяльнага вывучэння і лексікаграфічнага апісання. Даволі значная колькасць крылатых слоў у сучаснай беларускай літаратурнай мове запазычана з рускай мовы і паходзіць з рускамоўных фальклорных ці літаратурных тэкставых крыніц.