У публікацыі прадстаўлены фрагмент супастаўлення двух зрэзаў беларускай літаратурнай мовы – сінтаксічных мадэлей простага сказа пачатку XX ст. і суадносных структур пачатку XXI ст. Супастаўленне моўных фактаў беларускай мовы ажыццяўляецца на ўзроўні сінхранія – дыяхранія (і наадварот).
Сінтаксічныя архаізмы раней не апісваліся ў беларускай граматыцы. Ва ўніверсітэцкім курсе беларускай мовы прадстаўлены толькі фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя і семантычныя архаізмы. Апісаныя сінтаксічныя архаізмы ўвойдуць у “Слоўнік сінтаксічных архаізмаў беларускай мовы”.