Бытаванне цытат пісьменікаў у інтэрнэт-прасторы нанова выкрышталізоўвае пэўныя даўно вядомыя праблемы з аўтарствам і паказвае іх зменены стан у новай тэхналагічнай рэальнасці. Асобныя цытаты могуць атрыбутавацца пошукавымі сістэмамі як выказванні розных аўтараў, што ўплывае на ўспрыманне карыстальнікамі корпуса цытат (афарызмаў, выслоўяў) пісьменнікаў.