У рабоце прыводзяцца кароткія звесткі пра Лепельскі лясгас; аналізуюцца структура і адметнасці асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (ААПТ), што размешчаны на тэрыторыі дзяржаўнага ляснога фонду ўстановы і знаходзяцца пад аховай лясгаса. Даследаванні прыродных каштоўнасцяў ААПТ, рэжымаў лесакарыстання маюць значнае тэарэтычнае і практычнае значэнне ў сувязі з ростам цікавасці грамадскасці да такіх каштоўных аб’ектаў, неабходнасці захавання ўнікальных прыродных аб’ектаў і відавой разнастайнасці, новых тэндэнцый развіцця сеткі каштоўных прыродных аб’ектаў ў нацыянальным і агульнаеўрапейскім кантэксце.