Практычная значнасць гісторыі геаграфічных назваў населеных пунктаў накіравана на паглыбленне ведаў па гісторыі малой радзімы, тапаніміцы, для выкарыстання на ўроках гісторыі, літаратуры, факультатыўных занятках і занятках у аб’яднаннях па інтарэсах краязнаўчага профілю. Мэта работы: даследаванне значэння і паходжання назваў населеных пунктаў і прыродных аб’ектаў Ханявіцкага сельскага Савета.