Барацьба дабра са злом — ці не самая папулярная тэма ў літаратуры, канфліктная аснова многіх мастацкіх твораў. Менавіта ў такім супрацьстаянні і раскрываецца характар герояў. Не абмінуў гэту тэму і У. Караткевіч — у аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” ён паказаў розныя вобразы беларускай шляхты канца XIX ст., узняў праблему дэградацыі калісьці слаўнага саслоўя.