Аналізуецца сістэма абазначэння націскных складоў ў слоўніку пры дапамозе спецыяльных знакаў ˋ (гравіс) і ˊ (акут). Устаноўлена, што ўсе адзінкі лексікаграфічнага даведніка падзяляюцца на дзве групы: словы, дзе няма знакаў націску і словы, над якімі знак(і) націску стаяць. Аўтар прыходзіць да высновы, што ў слоўніку няма адзіных прынцыпаў выкарыстання знакаў націску, што адмоўна ўплывае на засваенне асобных акцэнталагічных і арфаэпічных нормаў беларускай мовы, патрабуе неадкладнай
распрацоўкі рэкамендацый для рэдакцыйны-выдавецкіх супрацоўнікаў дзеля ўдасканалення культуры лексікаграфічных выданняў.