Зробленая аўтарамі спроба атрымаць монафасфат свінцу, поўнасцю адмыты ад залішняй H[3]PO[4], не ўвянчалася поспехам, хоць для гэтых мэт былі выкарыстаны розныя арганічныя растваральнікі, уключаючы абсалютны эфір. Гэта тлумачыцца, відаць, гідролізам, які выкліканы прысутнасцю слядоў вады ў экстрагенце, а таксама раскладаннем адназамешчанага фасфату да фасфатаў больш высокай ступені замяшчэння. У сувязі з гэтым цікавым прадстаўляецца метад атрымання метафас'фатаў шляхам сумеснага тэрмічнага раскладання фасфатаў амонію і солей металаў.