Задача дадзенага артыкула – устанавіць структурныя і зместавыя адметнасці арфаграфічных трэнажораў па беларускай мове для вучняў 3–4 класаў на матэрыяле кніг, падрыхтаваных у выдавецтве «Выснова». Эфектыўнае выкарыстанне трэнажораў у вучэбным працэсе дазваляе скараціць колькасць памылак, індывідуалізаваць навучанне, развіць навыкі граматнага пісьма. Але толькі пры той умове, што самі вучэбныя дапаможнікі будуць адпавядаць задачам навучання.