У аповесцях англійскага і беларускага пісьменнікаў ёсць падобнае і адметнае. Іх героі – дапытлівыя, справядлівыя, здольныя аддзяліць містыку ад рэальных фактаў. Абодва яны даследуюць злачынствы і знаходзяць злачынцу. Адметнае ў асаблівасцях вобразаў: герой Конан Дойла – прафесійны шпік, герой Караткевіча стаў расследаваць злачынства воляй абставін, у якіх апынуўся.