У артыкуле разглядаюцца вершы Францыска Скарыны, змешчаныя ў яго выданнях "Кнігі Ёва", "Кнігі Выхаду" і "Кнігі Эстэр", даказваецца, што названыя творы беларускага першадрукара маюць біблейскую аснову. Прапаноўваецца вылучаць верш Ф. Скарыны як асобную адзінку ў гісторыі беларускага вершаскладання.