Материалов:
1 005 021

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Асноўныя этапы станаўлення і развіцця заходнебеларускай праблематыкі ў польскай гістарыяграфіі

Дата публикации: 2022

Дата публикации в реестре: 2022-10-06T13:08:17Z

Аннотация:

Прадметам даследавання з’яўляюцца этапы станаўлення і развіцця заходнебеларускай праблематыкі польскімі гісторыкамі. Па выніках гэтых даследаванняў аўтар вызначае наступныя этапы: першы перыяд – пачатак 1920-х – канец 1930-х гг. – калі былі распрацаваны тэарэтыка-метадалагічныя і інстытуцыйныя асновы даследаванняў у галіне польскай гістарыяграфіі заходнебеларускай праблематыкі; другі перыяд – 1940–1980-я гг. – даследаванні польскіх гісторыкаў у гады Польскай Народнай Рэспублікі; трэці перыяд – канец 1980-х – 2000-я гг. – кардынальныя змены ў сучасных гістарычных даследаваннях дзякуючы ІТ-тэхналогіям і зменам інструментаў і методыкі гістарычных даследаванняў. На думку аўтара, у ХХI ст. польскія гісторыкі прадстаўляюць вывучаемыя матэрыялы ў галіне заходнебеларускай праблематыкі ў выглядзе тэматычных рэфератыўных аглядаў, якія не носяць характар сістэматычнага даследавання. Некаторыя польскія гісторыкі пайшлі па шляху перагляду папярэдніх канцэптуальных падыходаў да ключавых гістарычных падзей міжваеннага дваццацігоддзя і адыйшлі ад навуковага аналізу ў бок палітычных дыскусій. Дадзеная тэндэнцыя адлюстроўвае эвалюцыю фарміравання новага вобраза мыслення сярод навукоўцаў, канчатковага адыходу ад метадалогіі гістарычнага матэрыялізму да стыхійнага неапазітывізму, у тым ліку і ў галіне заходнебеларускай праблематыкі

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)