Кніга “Само слова гаворыць”, мабыць, найбольш выразна прадэманстравала той факт, што пісьменнік Янкоўскі ў сваёй мастацкай творчасці арганічна і своеасабліва працягваў працу Янкоўскага-філолага, дэманструючы багацце роднай мовы, яе вобразны, эстэтычны, аксіялагічны і лінгвакультуралагічны патэнцыял.