Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Эканамічная эміграцыя беларусаў у Бразілію, Парагвай, Уругвай (1918–1939 гг.)

Дата публикации: 2021

Дата публикации в реестре: 2022-10-06T13:08:22Z

Аннотация:

У артыкуле аналізуецца інтэнсіўнасць беларускай эміграцыйнай хвалі ў Бразілію, Парагвай, Уругвай у міжваенны перыяд. Сусветны эканамічны крызіс аказаў негатыўны ўплыў на маштабы эміграцыі. Найлепшым кан’юнктурным момантам для эміграцыі ў Бразілію сталі 1920-я гг. Асноўным экспартным прадуктам Бразіліі была кава, таму значная частка беларускіх эмігрантаў атрымала працу на кававых плантацыях. Парагвай адрозніваўся найбольш ліберальным эміграцыйным заканадаўствам сярод краін Лацінскай Амерыкі. Неспрыяльным перыядам для эміграцыі ў Парагвай стала Чакская вайна. Уругвай быў альтэрнатыўнай краінай для тых, хто не змог выехаць у Аргенціну ці Бразілію. Эканамічныя беларускія эмігранты не мелі арганізацыйнага вопыту, таму іх грамадская і палітычная актыўнасць была невысокай. Сваёй актыўнай грамадскай працай вызначыліся Беларуска-ўкраінская рабочая арганізацыя «Асвета» (Бразілія) і Культурны цэнтр імя Т. Шаўчэнкі (Уругвай). Міжваенная эміграцыйная хваля складалася з жыхароў Заходняй Беларусі, якая з 1921 па 1939 гг. была ў складзе Польшчы. Эміграцыйныя працэсы ў Польшчы і маштабы эміграцыі беларусаў кантралявалі Эміграцыйнае ўпраўленне, Міністэрства працы і сацыяльнага забеспячэння, Эміграцыйны сіндыкат, Міністэрства замежных спраў

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)