Ідэнтыфікацыя беларускай кнігазнаўчай школы патрабуе ўліку такіх з’яў, як полікультурнасць (ідэнтыфікацыя нацыянальнай прыналежнасці як вучоных-кнігазнаўцаў, так і кніжных помнікаў Беларусі). Беларускім кнігазнаўцам, каб утрымліваць дасягнутыя пазіцыі і развіваць сваю навуковую школу, неабходна больш цесная кансалідацыя, а найбольш – кансідэрацыя (павага і падтрымка) кнігазнаўчых асяродкаў і кнігазнаўчай супольнасці ў нашай краіне.