Материалов:
1 005 021

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Перадумовы станаўлення вышэйшай завочнай педагагічнай адукацыі і яе развіцця ў Беларусі

Дата публикации: 2021

Дата публикации в реестре: 2022-10-06T13:08:36Z

Аннотация:

У агульнай структуры нацыянальнай сістэмы вышэйшай педагагічнай адукацыі істотнае месца займала і займае завочная падрыхтоўка педагагічных кадраў. Завочная і дзенная формы падрыхтоўкі настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй маюць шмат агульнага, і перш за ўсё гэта мэта і змест адукацыі. У той жа час завочнай педагагічнай адукацыі ўласціва і спецыфіка, якая знаходзіць сваё выражэнне ў арганізацыі і методыцы вучэбнага працэсу. За дзевяноста гадоў функцыянавання ў завочнай педагагічнай адукацыі рэспублікі адбыліся значныя змены як у колькасных, так і ў якасных характарыстыках. Істотнае значэнне для разумення і вырашэння існуючых праблем, вызначэння шляхоў далейшага развіцця завочнай падрыхтоўкі настаўнікаў мае вывучэнне адпаведнага гістарычнага вопыту яе станаўлення і развіцця. На жаль, гісторыя вышэйшай завочнай педагагічнай школы Беларусі пакуль што ўсебакова і грунтоўна не даследавана. У дадзеным артыкуле аўтар на аснове вывучэння архіўных крыніц, пераважна раней не апублікаваных, у рэчышчы комплекснага падыходу аналізуе перадумовы станаўлення і развіцця ў рэспубліцы вышэйшай завочнай педагагічнай адукацыі.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)