Падрыхтоўка настаўнікаў геаграфіі ва ўмовах завочнага навучання мае шмат агульнага са стацыянарным навучаннем. У прыватнасці, у іх адзіная мэта і адзіны змест навучання. У той жа час навучанню без адрыву ад вытворчасці ўласціва спецыфіка і асаблівасці. Прычым, тэта спецыфіка і асаблівасці маюць як пазітыўны, так і негатыўны характар. У артыкуле разглядаюцца асаблівасці падрыхтоўкі настаўнікаў-географаў ва ўмовах завочнага навучання.