Вучэбным планам па курсу “Механічнае абсталяванне галіны” прадугледжаны практычныя заняткі. Традыцыйна на гэтых занятках рашаліся задачы па разліку рабочых параметраў машын. Аднак гэтыя задачы накіраваны ў асноўным на выкарыстанне тыповых методык разліку. Творчасць, самастойнасць студэнтаў абмяжоўвалася толькі пошукам па табліцах, намаграмах адсутных каэфіцыентау. Такія заняткі не выклікалі ніякай цікавасці ў студэнтаў. Аб’ектыўна ўзнікла неабходнасць памяняць форму практычных заняткаў ці хаця б ix нейкай часткі. Прычым асноўным накірункам пры гэтым было выбрана павышэнне творчай актыўнасці студэнтаў. Для выканання пастаўленай мэты звярнуліся да тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач (TPB3).