Кагнітыўныя асновы мастацкага дыскурсу пэўнай лінгвакультуры не з’яўляюцца ў поўнай меры ўніверсальнымі. Яны вызначаюцца агульнымі механізмамі працэсаў канцэптуалізацыі, але сэнсавае напаўненне фрэймаў, канцэптуальных метафар, кагнітыўных мадэлей залежыць ад сацыякультурных, гістарычных і палітычных варункаў развіцця лінгвакультуры.