Материалов:
1 082 141

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Фітацэнатычнае аблічча і санітарны стан лясоў заказніка «Налібоцкі» ва ўмовах дэградацыі асушальных сістэм

Дата публикации: 2022

Дата публикации в реестре: 2022-10-06T13:11:56Z

Аннотация:

На аснове планаў лесанасаджэнняў і таксацыйнага апісання апошніх пяці тураў лесаўпарадкавання прааналізаваны асаблівасці дынамікі прадукцыйнасці часткі лясоў Расолішскага лясніцтва Іўеўскага лясгаса ў межах заказніка «Налібоцкі», якія раней (70-я гг. 20 ст.) былі падвергнутыя асушальнай меліярацыі. Для ацэнкі фітацэнатычнай структуры і прасторавай дынамікі асушаных балотных хвойнікаў на 5 ключавых участках былі закладзены эколагафітацэнатычныя профілі, або трансекты. Аналіз паказаў, што пасля правядзення асушальнай меліярацыі плошча балотаў у лясным фондзе знізілася амаль утрая ў першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраюцца працэсы паўторнага забалочвання і пераўвільгатнення прылеглых тэрыторый. У постмеліярацыйны пе рыяд плошча забалочаных участкаў устойліва павялічваецца. Сярэдні клас банітэту меліяраваных лясоў паніжаўся у першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраецца сталае павелічэнне патэнцыялу прадукцыйнасці дрэвастою. У выніку дэградацыі асушальных сістэм адбываецца пагаршэнне санітарнага стану лясоў у каляканальнай прасторы. Як вынік праведзенай асушальнай меліярацыі, на трох з пяці ключавых участкаў (КУ-1, 2 і 3) пераважаюць супольніцтвы асацыяцыі Pineto-Vaccinietum myrtilli (Kobendza 1930) Br.-Bl. et Vlieger 1939. Аналіз прасторавай дынамікі фітацэнозаў сведчыць пра адсутнасць істотных змен лясной расліннасці пры руху ад канала да цэнтра міжканальнай прасторы. Найбольшая разнастайнасць раслінных супольніцтваў па перыметры балотных масіваў.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)