Даследаванне па вызначэнню лексічных асаблівасцей гаворак Верхняга Над’ясельдзя (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці і сумежжа) праводзілася ў форме апытвання па спецыяльна распрацаванай праграме, якая ўключала 102 пытанні па лексіцы, у тым ліку па тэматычнай групе “свойскія і дзікія птушкі”. З назвай свойскіх і дзікіх птушак зафіксаваны шэсць лексем: ‘птушка’, ‘бусел’, ‘верабей’, ‘певень’, ‘кураня’, ‘каршун’.