Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Матэрыялы да ўкладання беларуска-шведскага слоўніка прыказак

Дата публикации: 2022

Дата публикации в реестре: 2022-10-06T13:13:52Z

Аннотация:

Адной з праблем сучаснай славістыкі з’яўляецца супастаўляльнае апісанне фразеалогіі і парэміялогіі славянскіх і неславянскіх моў і стварэнне славянска-неславянскіх фразеалагічных і парэміялагічных слоўнікаў. Актуальнай у сувязі з гэтым з’яўляецца распрацоўка прынцыпаў і структуры беларуска-шведскага слоўніка прыказак. У артыкуле разглядаюцца прынцыпы дыферэнцыяцыі нацыянальна спецыфічных і агульных з іншымі мовамі (інтэрнацыянальных, універсальных) адзінак парэміялагічнага фонду мовы. Выяўленне і размежаванне міжмоўнай спецыфічнасці / агульнасці прыказак прапануецца ажыццяўляць у сінхранічным аспекце пры дапамозе супастаўлення структурна-семантычных мадэлей прыказак розных моў у праекцыі на мовы роднасных груп, арэальных кантактаў, тыпалагічных супольнасцей. Вызначаюцца і дыферэнцыююцца тыпы міжмоўных падабенстваў / адрозненняў парэміялагічных адзінак, якія маюць аналагі ў іншых мовах, на падставе поўнага / частковага супадзення лексіка-граматычнай структуры прыказкі. Вылучаюцца тыя міжмоўныя тыпы падабенстваў / адрозненняў парэміялагічных адзінак, якія з’яўляюцца найбольш значнымі для лексікаграфічнага апісання. Вызначаюцца прынцыпы і структура слоўнікавай рэпрэзентацыі беларускіх і шведскіх прыказак у двухмоўным супастаўляльным парэміялагічным слоўніку. Прыводзяцца прыклады асобных зон слоўнікавага артыкула ў беларуска-шведскім слоўніку прыказак

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)