Разглядаецца паняцце моўнай універсаліі ў дачыненні да парэміялагічнага фонду мовы, вызначаецца паняцце прыказкавых універсалій, акрэсліваюцца іх асноўныя разнавіднасці і ўмовы функцыянавання, дыферэнцыююцца ўніверсальныя і інтэрнацыянальныя прыказкі. Устаноўлена, што ўніверсальны характар у парэміялогіі мае не толькі змест прыказак, але і адлюстраваныя ў прыказках прадметы і вобразы (калі іх супадзенне абумоўлена агульным тэарэтычным і практычным вопытам розных народаў, незалежным ад этнічнай і моўнай роднасці ці міжмоўных кантактаў), структурныя ўласцівасці прыказак (двухсастаўны сказ, імя ў функцыі суб’екта і прэдыката, бінарная пабудова, сінтаксічны паралелізм і г.д.), структурна-семантычныя прыказкавыя мадэлі (у якіх спалучаюцца агульныя для розных моў лагічныя формы зместу прыказак, структурныя ўласцівасці прыказкавых адзінак, адлюстраваныя ў прыказках прадметы і вобразы). Да ўніверсальных прыказак, адносяцца адзінкі, якія маюць у іншых мовах прыказкавыя аналагі і пабудаваны разам з імі па адной і той жа структурна-семантычнай мадэлі, якая не абумоўлена ні моўным раством, ні моўнымі кантактамі.