Даследуецца нацыянальны і ўніверсальны кампаненты ў прыказках юрыдычнага зместу Цягаў (цягнуў) воўк, пацягнулі і воўка (або Насіў воўк, панеслі і воўка), Факты – рэч упартая, Хто мажа, той і едзе (або Не падмажаш – не паедзеш). Вызначана, што прыказкі не ўваходзяць у нацыянальна-культурны кампанент парэміялагічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, не маюць у складзе нацыянальна маркіраваных лексічных ці граматычных элементаў і не характарызуюцца ў беларускай мове адметнай семантыкай.