Даследуецца адметнасць рэпрэзентацыі вобразаў З. Астапенкі і Ю. Таўбіна ў нізцы “Маналог” і паэме “Далёка да акіяна” А. Куляшова. Паказваецца спецыфіка стварэння вобразаў з улікам жанравай прыроды тэксту, а таксама мастацкай задачы, якая стаіць перад аўтарам.