У артыкуле разгледжаны шэраг падыходаў да вызначэння паняцця "гістарыяграфічная крыніца", а таксама прадстаўлены шэраг класіфікацый гістарыяграфічных крыніц. Зроблена выснова, што дыскусія аб напаўненні паняцця "гістарыяграфічная крыніца" выйшла на новы віток і ў бліжэйшы час не будзе вырашана адназначна. Апошняе актуалізуе праблему класіфікацыі гістарыяграфічных крыніц.