У артыкуле ўстанаўліваецца існаванне асобных момантаў звычаяў, абрадаў і традыцый беларускага народа ў саматычных фразеалагізмах беларускай мовы. Падкрэсліваецца асаблівае значэнне саматычных лексем як найменняў частак цела чалавека ў фарміраванні наіўнай карціны свету беларусаў. Аналіз саматычных фразеалагізмаў дапамагае ўзнавіць этнакультурны вобраз і асаблівасці менталітэту носьбітаў беларускай мовы.