У артыкуле ў кантэксце маральна-этычных праблем разглядаюцца жаночыя вобразы ў апавяданнях А. Кудраўца. Адзначаецца, што жанчына ў «вясковай» прозе пісьменніка («Іваніха», «Сяструха», «На балоце скрыпелі драчы» і многіх іншых) выступае носьбітам спрадвечнай народнай маралі, захавальніцай трывалых этычных прынцыпаў. Пераважна гэта жанчыны складанага лёсу, аднак з усіх жыццёвых выпрабаваннў і нягод яны выходзяць пераможцамі, сцвердзіўшы сваю чалавечую годнасць, неверагодную вытрымку і цярплівасць.