У артыкуле разгледжаны працэс стварэння новай мадэлі праваслаўнай адукацыі на тэрыторыі Беларусі ў трэцяй чвэрці XVІII ст. Адкрыццё ў азначаны час Магілёўскай семінарыі, Слуцкага калегіума і Пінскай манастырскай школы сведчыла аб яе пераходзе ад традыцый брацкай педагогікі да руска-ўкраінскіх стандартаў духоўнай асветы. Адзначаны кантакты айчынных праваслаўных школ з пратэстантамі і іх арыентацыя на падрыхтоўку выхаванцаў да паступлення ў Кіева-Магілянскую акадэмію.