Артыкул прысвечаны ролі беларускага сялянства ў паўстанні 1863–1864 гг. на тэрыторыі паўночна-заходніх губерняў Расійскай імперыі. Невялікая частка сялян прыняла ўдзел у паўстанні, многія засталіся ў баку. Але было шмат і тых, хто прыняў удзел у падаўленні паўстання. Удзел сялян у баявых дзеяннях і ў іншых відах пераследу паўстанцаў дазволіў імперскім уладам хутка і адносна лёгка атрымаць перамогу.