Адлюстраванне праблем уніі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў 1385‒1413 гг. у даследаваннях польскіх гісторыкаў другой паловы1940-х – сярэдзіны 1980-х гг.
У артыкуле аналізуюцца асноўныя працы польскай гістарыяграфіі другой паловы 1940-х – сярэдзіны 1980-х гг., прысвечаныя вывучэнню розных аспектаў праблематыкі ўніі Каралеўства польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў 1385‒1413 гг. Робіцца выснова, што згаданая праблематыка, якая была прадметам разважанняў вялікай колькасці аўтараў, канчаткова не вычарпала ўсіх пытанняў і стварыла поле для даследаванняў наступных пакаленняў гісторыкаў.