У даследаванні аналізуeцца ўплыў палітычных і эканамічных фактараў на працэсы псіхалагічнай і сацыяльна-культурнай адаптацыі беларускіх студэнтаў у Чэхаславакіі. Прааналізаваны ўплыў акадэмічнага асяроддзя на адаптацыйныя працэсы і камунікацыйныя здольнасці студэнтаў. Беларускія грамадскія арганізацыі ў Празе ладзілі літаратурныя вечарыны беларускіх класікаў, якія спрыялі фарміраванню нацыянальнай ідэнтычнасці дыяспары. Найбольш значнай для паспяховай сацыяльна-культурнай адаптацыі студэнтаў была дзейнасць таварыства «Незалежнасць» і Культурнага таварыства імя Ф. Скарыны ў Празе. Візіты вучоных, педагогаў, пісьменнікаў з метраполіі садзейначалі культурнай і акадэмічнай адаптацыі беларускіх студэнтаў. Вынікі даследавання даюць падставы сцвярджаць, што беларускія студэнты ў міжваеннай Чэхаславакіі не вылучаліся добра сфарміраванай культурнай ідэнты-
фікацыяй, што прывяло да праблемнай адаптацыі ў сацыяльным і адукацыйным асяроддзі. Канфлікты паміж палітычнымі групоўкамі дыяспары і сусветны эканамічны крызіс аказалі негатыўны ўплыў на развіццё беларускіх студэнцкіх арганізацый і іх культурную дзейнасць