На шырокім фактычным матэрыяле прадстаўлена даследаванне творчасці гуманістычнай скіраванасці, найбольш яскравых вобразных сродкаў паэзіі Анатоля Вярцінскага. Драматург, крытык, перакладчык, журналіст, паэт, ён заўсёды сцвярджаў сваёй творчасцю моц верша, дзе пераплецены сэнс і эмоцыі. Многія вершы А. Вярцінскага пакладзены на музыку. У артыкуле прасочваецца сувязь паэзіі Вярцінскага з творчасцю Я. Коласа, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна. Разглядаецца канцэпт ‘хлеб’ у першым творы «Песня пра хлеб», праводзіцца класіфікацыя і аналізуецца ўжыванне метафары ў залежнасці ад тэматыкі і паэтыкі вершаў, адзначаецца багатая метафарычнасць асобных твораў. Сярод індывідуальна-аўтарскіх метафар у паэзіі А. Вярцінскага выдзелены некалькі мадэляў словазлучэнняў, па якіх будуецца гэты. Аналіз паэтычных радкоў дазволіў вызначыць і розныя віды метаніміі. Адзначана роля сінонімаў у паэтычных творах А. Вярцінскага.