Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Спорт у XX стагоддзі: змена сацыяльна-філасофскай парадыгмы

Дата публикации: 2016

Дата публикации в реестре: 2023-02-21T15:28:40Z

Аннотация:

Сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве ХХ стагоддзя з непазбежнасцю прывялі да новых формаўтварэнняў у шмат якіх сферах чалавечага жыцця. Мадэрнізацыя вытворчасці, імклівае ўкара- ненне сучасных тэхналогіяў, агульнае паляпшэнне варункаў у сістэме функцыянавання дзейнасці людзей адбіліся на фармаванні іерархіі каштоўнасцяў і прыярытэтаў у цэлым. Станаўленне новых грамадскіх феноменаў, якія неўзабаве сталі дамінаваць у чалавечай супольнасці, не магло не адбіцца на разнастайных падыходах у інтэрпрэтацыі асобных структурных элементаў і традыцыйных уяўленняў. Адной з найбольш папулярных з’яў на працягу апошніх амаль ста пяцідзесяці гадоў становіцца спорт. Ягонае вылучэнне звязваецца з цэлым шэрагам самых разнастайных аспектаў, якія вельмі хутка стварылі новую адметную сацыяльную рэчаіснасць.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)