Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Анамастыкон зборніка А. К. Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў»

Дата публикации: 2021

Дата публикации в реестре: 2023-02-21T15:33:13Z

Аннотация:

У артыкуле разгледжана нацыянальна-культурная адметнасць фальклорных паэтонімаў зборніка А. К. Сержпутоўскага, якія не толькі паведамляюць інфармацыю аб дэнатаце, вызначаюць прасторавыя і часавыя каардынаты, але і эксплікуюць звесткі аб ментальнасці беларусаў-палешукоў. Устаноўлены комплекс кодаў культуры, рэалізацыі якіх служаць онімы. Праведзена тэматычная класіфікацыя паэтонімаў. Антрапонімы (уласныя асабовыя імёны, прозвішчы, мянушкі) разгледжаны як значымыя інфарматыўныя адзінкі, у семантычную структуру якіх уключаюцца прагматычны складнік, стылістычныя, эмацыйныя, ацэначныя, экспрэсіўныя, сацыяльныя адценні значэння, асацыяцыі і іншая інфармацыя экстралінгвістычнага характару, што праяўляецца на ўзроўні антрапанімічнай канатацыі. Разгледжана рэпрэзентацыя тапонімамі і геартонімамі народных казак культурнай і міфалагічнай частак прасторы і часу. Выяўлены тэрытарыяльныя рысы антрапонімаў і тапонімаў. Вызначаны асноўныя заканамернасці ўжывання імёнаў уласных у жанры казкі.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)