Электронны практыкум па фанетыцы, фаналогіі, арфаэпіі, графіцы, арфаграфіі беларускай мовы прызначаецца студэнтам філалагічнага факультэта. Па кожнай тэме прапануюцца пытанні для самаправеркі і практычныя заданні, выкананне якіх дапаможа студэнтам замацаваць на канкрэтным моўным матэрыяле тэарэтычныя веды, удасканаліць навыкі вуснага і пісьмовага маўлення, узбагаціць слоўнікавы запас. У канцы выдання прыводзіцца спіс рэкамендаванай літаратуры. Для кантролю ведаў студэнтаў прапануюцца тэсты.