Разгледжаны блок сілкавання для кіраванага пераўтваральніка частаты для маламагутных асінхронных рухавікоў. Дадзеная прылада ўяўляе з сябе зваротнаходавы
пераўтваральнік на базе кантролера UC3842B. З’яўляючыся складовай часткай сілавога
модуля, яна забяспечвае якаснае сілкаванне яго драйвераў, а таксама можа быць
выкарыстана для сілкавання знешніх дадатковых сістэм кіравання.