Аналізуюцца адукацыйныя паездкі выпускнікоў Кіева-Магілянскага калегіума ў навучальныя ўстановы Рэчы Паспалітай, а таксама ў Рымскія калегіі ў другой палове XVII – пачатку XVIII ст. Адзначана, што менавіта яны, нягледзячы на часовы пераход ва ўніяцтва, паспрыялі заняццю імі вышэйшых царкоўных пасад у Рускай праваслаўнай царкве.