Артыкул разглядае сутнасць канцэпцыі «мікра-макралітычнага мезаліту», якая прыйшла ў 1960-я гг. на змену стадыяльнага падыходу. На падставе прапанаванай канцэпцыі ў мезаліце Беларусі былі вылучаны культурныя вобласці, якія дэманстравалі своеасаблівыя лініі развіцця культур з мікра-, макра- і макраліта-мікралітычным абліччам крамянёвага інвентару.