Материалов:
1 005 012

Репозиториев:
30

Авторов:
761 409

Сацыяльная дапамога сем’ям мабілізаваных ніжніх чыноў і ратнікаў апалчэння ў Мінскай губерні падчас Першай сусветнай вайны (ліпень 1914 – сакавік 1917 г.)

Дата публикации: 2023

Дата публикации в реестре: 2023-09-26T11:02:16Z

Аннотация:

Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца вызначэнне памераў, метадаў і форм сацыяльнай дапамогі сем’ям мабілізаваных ніжніх чыноў і ратнікаў апалчэння ў Мінскай губерні з боку дзяржаўных інстытутаў і грамадскіх арганізацый. Тэма не распрацавана ў айчыннай гістарыяграфіі і толькі ўскосна закранаецца ў замежных даследаваннях па сацыяльнай палітыцы Расійскай імперыі. У даследаванні звяртаецца ўвага, што дзяржаўнай дапамогі для падтрымання сем’яў мабілізаваных ніжніх чыноў і ратнікаў апалчэння было недастаткова, таму дзяржава актыўна заклікала да ўдзелу грамадскія і прыватныя арганізацыі. Дапамога з боку апошніх істотна зменшылася ўжо з лета – восені 1915 г. па прычыне набліжэння лініі фронту да Мінскай губерні і акупацыі часткі яе паветаў у верасні 1915 г. Сістэма сацыяльнай дапамогі ў Мінскай губерні не была цэнтралізаванай і мела вялікую залежнасць ад настрояў і дабрабыту грамадства, якія за перыяд Першай сусветнай вайны толькі пагоршыліся. Кардынальныя змены ў сістэме сацыяльнай дапамогі сем’ям мабілізаваных ніжніх чыноў і ратнікаў апалчэння адбыліся толькі пасля падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. і ўсталявання Часовага ўрада.

Тип: Article


Связанные документы (рекомендация CORE)