У артыкуле разгледжаны механізм кантролю губернатара за сялянскім самакіраваннем. Паказана, што нагляд ажыццяўляўся праз міравых пасрэднікаў, павятовыя міравыя з’езды (у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях з 1878 г. – праз павятовыя па сялянскіх справах прысутнасці) і губернскія па сялянскіх справах прысутнасці, а ў пачатку ХХ ст. – праз земскіх начальнікаў, павятовыя з’езды і губернскія прысутнасці. У сваю чаргу, губернскія па сялянскіх справах прысутнасці (губернскія прысутнасці), дзе старшынстваваў губернатар, назіралі за іншымі з пералічаных органаў. Адзначана, што гэтыя інстытуты камплектаваліся праз прызначэнні
міністра ўнутраных спраў, генерал-губернатара і з удзелам кіраўніка губерні. Зроблена выснова,
што ў Беларусі ў механізме нагляду за сялянскім грамадскім кіраваннем губернатару надавалася
большае значэнне, чым у цэнтральных расійскіх губернях