Сінтаксічная мадэль прама-пераходных дзеясловаў (= транзітыўная мадэль) у розныя перыяды развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы арыентавана на розныя селекцыйныя катэгорыі: катэгорыю персанальнасці / неперсанальнасці і катэгорыю адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці. Гэтыя паняційныя катэгорыі маюць статус сінтаксічных, бо выяўляюцца ў адпаведных сінтаксічных канструкцыях.